top of page

I турыстычны злёт сярод арганізацый холдынгу "Белрэсурсы"

 З 16 па 18 ліпеня 2021 года на базе ТАК "Высокі бераг" упершыню прайшоў турыстычны злёт сярод арганізацый холдынгу "Белрэсурсы", які быў прымеркаваны да Дня работнікаў гандлю.
 Адкрываў турзлёт творчы конкурс «Прадстаўленне каманды» на тэму: «Упершыню за 25 гадоў: лепш пазней, чым ніколі!».

Па выніках выступлення ўдзельнікаў у розных намінацыях былі адзначаны некалькі каманд.

ААТ "Бархім" было ўзнагароджана ў чатырох намінацыях, у тым ліку і дыпломам за прасоўванне брэнда.
У рамках мерапрыемства адбылося ўзнагароджанне Аксаны Матяс , спецыяліста па знешнеэканамічнай дзейнасці аддзела маркетынгу і рэалізацыі прадукцыі "Бархіма". Ёй прысвоена ганаровае званне "Чалавек года - 2020" у намінацыі лепшы экспарцёр холдынгу "Белрэсурсы".
 
bottom of page